У Беларусі выраслі мінімальны спажывецкі бюджэт і дапамога на дзяцей да 3 гадоў

У Беларусі выраслі мінімальны спажывецкі бюджэт і дапамога на дзяцей да 3 гадоў

У сувязі з павышэннем бюджэту пражытковага мінімуму з 1 жніўня павысіўся і шэраг іншых фінансавых выплатаў і паказчыкаў.

Так, паведле інфармацыі БЕЛТА, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго чальца сям'і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка за месяц складае 285,43 руб. Для параўнання: у перыяд з 1 траўня да 31 ліпеня ён складаў (у "новых грашах") 276,241 руб.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначыла сваёй пастановай таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек на наступныя тры месяцы — 312,24 руб.; працаздольнага насельніцтва — 366,80руб.; пенсіянераў — 288,03 руб.; студэнтаў — 271,96 руб.; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 233,11 руб.; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 307,90 руб.; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 311,94 руб.

Таксама са жніўня выраслі і дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў. Выплаты на першае дзіця павысяцца на 7,34 руб. і складуць 252,39 руб. Дапамога на другога і наступных дзяцей павялічацца на 8,39 руб. — да 288,44 руб., на дзіця-інваліда — на 9,44 руб. да 324,50 руб. У траўні 2016 года дапамогі на дзяцей не павышаліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі