Курс долара ў Беларусі перавысіў тры рублі
Валюта / Reuters
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 жніўня курс долара вырас на 2 капейкі і перакрочыў псіхалагічную мяжу ў 3 рублі. Гэта максімальны паказчык за апошнія пяць месяцаў. Апошні раз долар перавышаў адзнаку ў тры рублі 19 сакавіка.
Павялічыўся таксама курс еўра, які паказвае максімум за дзесяць месяцаў. Курс расійскага рубля абваліўся да мінімуму за паўтара года
Вынікі валютных таргоў 17 жніўня:
Долары ЗША: 3,0131 (+0,0225 / +0,75%);
Еўра: 3,4909 (+0,0461 / +1,34%);
Расійскі рубель: 3,5612 (-0,0107 / -0,30%);
Кітайскі юань: 4,4982 (+0,0279 / +0,62%).
Курсы валют / banki24.by