У Беларусі ўведзены дадатковыя меры сацыяльнай абароны для вайскоўцаў

У Беларусі ўведзены дадатковыя меры сацыяльнай абароны для вайскоўцаў

У Беларусі ўведзены дадатковыя меры сацыяльнай абароны для вайскоўцаў тэрміновай службы і рэзервістаў. Адпаведны ўказ (№ 48 ад 10 лютага 2020-га) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. З дакумента вынікае, што ад пачатку гэтага года вайскоўцы тэрміновай службы падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню: і на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, і інваліднасці, і страты кармільца. Перыяд тэрміновай вайсковай службы змогуць залічваць у працоўны стаж, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ўказам уводзяцца дадатковыя льготы для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу ці служылі ў рэзерве — для падрыхтоўкі да паступлення ў навучальныя ўстановы за бюджэтныя сродкі. Але каб прэтэндаваць на права на навучанне на падрыхтоўчых курсах, аддзяленнях, факультэтах, трэба мець сярэдні бал у атэстаце, не ніжэйшы за 6. Патрэбная і рэкамендацыя з вайсковай часткі. Гэтая льгота дзейнічае толькі ў год звальнення з войска ці ў наступны год пасля звальнення. Пасля заканчэння вучобы былы вайсковец тэрміновай службы ці рэзервіст падчас размеркавання маюць перавагу ў выбары месца працы па спецыяльнасці.

Дакумент уводзіць норму, якая дазваляе ў час тэрміновай вайсковай службы хлопца членам яго сям'і жыць у інтэрнатах.

У Беларусі ўведзены дадатковыя меры сацыяльнай абароны для вайскоўцаў
@modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі