У Беларусі сёлета пройдуць выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці
![У Беларусі сёлета пройдуць выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/14-11-14.jpg.webp?itok=ohbzFulG)
У Беларусі сёлета пройдуць выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.
"Мы ў гэтым годзе будзем выпрабоўваць свой, "дамарослы" гранатамёт, супрацьтанкавы ракетны комплекс", — цытуе словы Гурулёва БЕЛТА. Паводле слоў старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, ужо заканчваецца праца над зенітна-ракетнымі комплексамі сярэдняй далёкасці.
![У Беларусі сёлета пройдуць выпрабаванні гранатамёта ўласнай вытворчасці](/sites/default/files/paragraphs/image/000022194799big.jpg)
Фота: БЕЛТА