Канада не пусціць беларускіх хакеістаў на моладзевы чэмпіянат свету
Хакей, ілюстрацыйнае фота / vk.com/hccska
Канада не пусціць хакеістаў з Беларусі на моладзевы чэмпіянат свету. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр краіны Марк Карні.
"Пакуль Расія і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, неабгрунтаваную, жахлівую вайну ва Украіне, ніводзін з гэтых спартоўцаў не будзе выступаць за свае краіны ў Канадзе", – перадае tsn.ca словы прэм'ер-міністра.
Турнір сярод юніёраў павінен пачацца 26 снежня ў Альберце.
Санкцыі з юніёрскай зборнай Беларусі былі знятыя яшчэ ў траўні 2026-га.
Заява Карні прагучала на фоне скандалу, які набірае абароты ў хакейнай сферы. Міжнародны арбітраж дазволіў хакейнай зборнай Расіі ўдзельнічаць у турнірах пад эгідай ІІХФ. Пасля гэтага хакейныя федэрацыі Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Латвіі ды Чэхіі абвясцілі, што адмовяцца гуляць супраць Расіі.