У самалёта, які ляцеў з Мінска ў Маскву, пры пасадцы заглух рухавік

Самалёт кампаніі "Победа", ілюстрацыйнае фота

Самалёт кампаніі "Победа", ілюстрацыйнае фота / t.me/aviaincident

У самалёта Boeing 737-800, які ляцеў з Мінска ў Маскву, пры пасадцы адключыўся адзін з рухавікоў. Рэйс належыць расійскай авіякампаніі "Победа".

Здарэнне адбылося на вышыні каля 1,5 км, калі рэйс заходзіў на пасадку ў аэрапорце Унукава.

Паведамляецца, што спачатку ў аднаго з рухавікоў рэзка знізіліся абароты, а потым ён і зусім адключыўся. У кабіне пілотаў спрацавала сігналізацыя, якая паведаміла аб няспраўнасці.

Экіпаж перадаў дыспетчарам сігнал тэрміновасці і працягнуў заходзіць на пасадку. "Боінгу" ўдалося паспяхова сесці праз некалькі хвілін пасля здарэння. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.