У Беларусі распрацавалі палажэнне аб ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах

У Беларусі распрацавалі палажэнне аб ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах

У Беларусі распрацавалі палажэнне аб ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах. Высветлілася, што 4 верасня ў Мінінфармацыі прайшло пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва (у яго, у асноўным, уваходзяць чыноўнікі ды прадстаўнікі дзяржаўных СМІ). На ім былі абмеркаваныя праекты двух пастаноў Саўміна. Першая — "Аб пытаннях распаўсюду на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі і ўнясенні змен у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" і "Аб зацверджанні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурса". У паведамленні прэс-службы Міністэрства інфармацыі адзначаецца, што прысутныя дакументы адзінагалосна ўхвалілі "з прапановай унясення ў іх нязначных рэдакцыйна-тэхнічных правак".

Беларуская асацыяцыя журналістаў звяртае ўвагу на тое, што яе прадстаўнікоў, як і супрацоўнікаў СМІ, якія хацелі паўдзельнічаць у абмеркаванні, не запрасілі. Пастанова распрацаваная як працяг правак у закон "Аб СМІ", якія пачнуць дзейнічаць з 1 снежня 2018-га. Яна вызначыць парадак таго, як інтэрнэт-рэсурсы будуць ідэнтыфікаваць каментатараў на форумах.

БАЖ хоча атрымаць для азнаямлення праекты пастаноў і рыхтуе адпаведны зварот у Мінінфармацыі. Таксама ў ім будзе ўтрымлівацца просьба ўключыць у склад рабочай групы па распрацоўцы дакументаў прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці.

Ідэнтыфікацыя каментатараў на сайтах прадугледжваецца зменамі ў законе "Аб СМІ", які Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі ўхвалілі ў чэрвені 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі