У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" буйную суполку пра продаж аўтамабіляў
![Падчас "маніторынгу" чыноўнікі ці сілавікі заўважылі "крамолу" (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/entrepreneur-593378_1280.jpg.webp?itok=lSM6pTdV)
Падчас "маніторынгу" чыноўнікі ці сілавікі заўважылі "крамолу" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" буйную суполку пра продаж аўтамабіляў — "Авторынок БЕЛАРУСЬ". Адпаведнае рашэнне днямі прыняў суд Аршанскага раёна і Оршы. На суполку ў vk.com падпісана больш за 70 тысяч чалавек. Праваабаронцы мяркуюць, што ў "экстрэмісцкі" спіс яна магла трапіць з-за таго, што на аватарцы мае фрагмент беларускіх аўтамабільных нумароў узору пачатку 1990-х гадоў. А на іх ёсць герб "Пагоня", з якім, як і з бел-чырвона-белым сцягам, змагаецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Відаць, падчас "маніторынгу" чыноўнікі ці сілавікі заўважылі "крамолу".
![У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" буйную суполку пра продаж аўтамабіляў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7777900.jpg.webp?itok=29ZLInyw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.