Вы тут

У Беларусі прызначаны новы дзяржсакратар Саўбеза

Новы дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў (у цэнтры злева) са сваім папярэднікам Станіславам Засем (у цэнтры справа) і Аляксандрам Лукашэнкам.

У Беларусі прызначаны новы дзяржсакратар Саўбеза. Як інфармуе БЕЛТА, ім стаў генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, які быў міністрам абароны. Раўкову 52 гады. Міністрам абароны ён быў прызначаны ў лістападзе 2014 года. Час кіравання Андрэем Раўковым ваенным ведамствам запомніўся "справай Коржыча" (салдат тэрміновай службы, які загінуў у Печах) і прыняццём закона аб адтэрміноўках.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыняў рашэнне аб прызначэнні Раўкова 19 студзеня. "Мы людзі вайсковыя, час няпросты, — гаварыў новаму кіраўніку Саўбеза Лукашэнка. — Гэта не значыць, што заўтра вайна і нам з кімсьці давядзецца ваяваць — ні ў якім разе. Але вайсковая арганізацыя не церпіць няпэўнасці".

Пасада кіраўніка Саўбеза Беларусі стала вакантнай у пачатку студзеня 2020-га пасля прызначэння Станіслава Зася генеральным сакратаром АДКБ. Саветам бяспекі ён кіраваў з лістапада 2015-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.