У Беларусі прапаноўваюць перайменаваць "Лінію Сталіна"

У газеце "Туризм и отдых" пра "балючыя кропкі" беларускага турызму распавяла Галіна Патаева — кіраўніца туркампаніі "Віаполь", якая ўжо 22 гады працуе на рынку. 

Па словах Патаевай, яе кампанія прынцыпова не возіць турыстаў на так званую "Лінію Сталіна" пад Мінскам. "Але наша кампанія прынцыпова не ўключае гэты аб'ект у свае праграмы — з-за яго назвы. І ўвогуле мы выступаем з прапановай замяніць назву комплексу "Лінія Сталіна" на іншае. Напэўна, у Еўропе наўрад ці кагосьці прывабіў бы аб'ект пад назвай "Лінія Гітлера", — заяўляе кіраўніца турфірмы.

Нагадаем, што гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" быў узведзены ў Беларусі ў 2005 годзе на месцы былога ўмацаванага ваеннага раёна 1930-х гадоў. 

Фота — tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі