У Беларусі прадпрымальнікам дазволілі распрадаць “шэрыя” аўтазапчасткі

У Беларусі прадпрымальнікам дазволілі распрадаць “шэрыя” аўтазапчасткі

Беларускім прадпрымальнікам дазволілі распрадаць аўтамабільныя запчасткі, завезеныя без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці да 1 студзеня 2016 года. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктара Назаранку, распрадаваць гэтыя запчасткі можна будзе цягам наступнага, 2016 года. З 1 студзеня 2017 года на іх спатрэбяцца сертыфікаты і дэкларацыі, прадугледжаныя тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза.

Таксама плануецца скараціць пералік аўтакамплектаў і запчастак, якія павінны мець сертыфікаты. Мяркуецца, што пералік гэтых камплектуючых зменшыцца на 25-30%.

У снежні прадстаўнікі бізнесу папярэдзілі чыноўнікаў, што ў выпадку ўвядзення забароны на продаж “шэрых” запчастак з 1 студзеня 2016 года можа спыніцца ўся сфера тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, бо на складах беларускіх кампаній знаходзіцца “каласальная колькасць аўтазапчастак”, адзначае “Салідарнасць”.

Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі