У Беларусі пастаўлены новы тэмпературны рэкорд дня

У Беларусі пастаўлены новы тэмпературны рэкорд дня

Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Беларусі 17 верасня. У Брэсце паветра прагрэлася да 30,1 градуса. Папярэдні максімум складаў 30 градусаў і ён таксама быў зафіксаваны ў гэтым горадзе ў 1948 годзе.

У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1964 года, які складаў +24,6 градуса. Учора ў сталіцы слупок тэрмометра ўзняўся да +25,8.

1 верасня ў Беларусі быў усталяваны рэкорд восені за ўвесь перыяд метэаназіранняў — 35,6 градуса вышэй за нуль, перадае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі