У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэтаў

У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэтаў

Ад 1 верасня ў Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэтаў. Паводле інфармацыі Міністэрства падаткаў і збораў, якую публікуе БЕЛТА, змяніліся кошты на асобную прадукцыю кампаніі “Тытунь-інвест”: на 3 капейкі падаражэла “Карона слім”, на 2 капейкі — “Карона стыль”, “Карона эліт”, “Карона Super Slims”, “Карона блакітная Super Slim.

Цыгарэты LD Club Lounge, LD Club Lounge Blanche, LD Impulse Compact, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy змяніліся ў кошце на 5 капеек.

Апроч таго, цыгарэты LD сталі даражэйшымі на 5 капеек. Такое ж самае падаражэнне закранула Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver.

Беларускія вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў маюць права штомесяц заяўляць максімальныя рознічныя кошты на сваю прадукцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі