Вы тут

У Беларусі назвалі 56 новых сенатараў

БЕЛТА

7 лістапада ў Беларусі дэпутаты мясцовых саветаў шляхам тайнага галасавання абралі сенатараў. Нацыянальны сход у нашай краіне складаецца з Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. У першы членаў выбіраюць дэпутаты мясцовых Саветаў (па 8 ад кожнай вобласці і Мінска), а таксама прызначае кіраўнік дзяржавы (таксама 8 чалавек) — агулам 64 чалавекі, у другі — выбіраюць на парламенцкіх выбарах (яны прызначаны на 17 лістапада).

Вынікі галасавання ўжо вядомы, нечаканасцяў не адбылося — дэпутаты падтрымалі столькі кандыдатур, колькі было вылучана. У выніку Савет Рэспублікі моцна абновіцца, у ім засталіся лічаныя сенатары з мінулых скліканняў. Сярод членаў СР пераважная большасць беспартыйныя.

 

Ад Мінска сенатарамі сталі наступныя асобы:

Канстанцін Драздоўскі, дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі;

Андрэй Іванец, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:

Марына Ільіна, дырэктар гімназіі № 10;

Алег Румо, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі;

Таццяна Рунец, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па г. Мінску;

Андрэй Русаковіч, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ;

Сяргей Сівец, намеснік дырэктара, кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі;

Віктар Чайчыц, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

З гэтых сенатараў толькі Румо быў у Савеце Рэспублікі мінулага склікання.

 

Сенатараў ад Мінскай вобласці выбралі ў Маладзечна:

Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій";

Алег Суконка, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава;

Аляксандр Бачыла, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама;

Алена Зяблікава, старшыня Барысаўскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ;

Каліна Капуцкая, дырэктар сярэдняй школы №14 г. Маладзечна;

Уладзімір Лук'янаў, гендырэктар агракамбіната "Дзяржынскі";

Наталля Якубіцкая, старшыня Мінаблсавета дэпутатаў;

Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання.

Галаваты і Суконка ўжо былі членамі СР.

 

Ад Брэсцкай вобласці:

Аляксандр Карпіцкі, галоўны ўрач абласной бальніцы доктар медыцынскіх навук, прафесар;

Васіль Маркевіч, дырэктар ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" Баранавіцкага раёна;

Рыгор Пратасавіцкі, старшыня Столінскага райвыканкама;

Юрый Наркевіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў;

Тамара Шатлікава, кіраўніца абласной калегіі адвакатаў;

Анатоль Шалтанюк, старшыня Жабінкаўскага райсавета;

Валерый Храленка, дырэктар ААТ "Парахонскае";

Ірына Сачкоўская, загадчыца натарыяльнай канторай Пінска.

Сярод гэтых новых сенатараў Маркевіч адзіны быў у цяперашнім складзе СР.

 

Ад Віцебскай вобласці:

Юрый Дзяркач, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама;

Алена Панцюхова, дырэктар рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі "Віцебск";

Анатоль Шчасны, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта;

Ірына Ляўковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама;

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама;

Таццяна Палушкіна, дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава;

Алег Жынгель, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк";

Уладзімір Мацвееў, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд".

 

Ад Гомельскай вобласці:

Ала Смаляк, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, член Камуністычнай партыі Беларусі;

Аляксандр Ляхаў, гендырэктар РУП вытворчага аб'яднання "Беларуснафта";

Таццяна Абель, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву народнага цырка імя Валерыя Абеля;

Уладзімір Катовіч, загадчык аддзялення мікрахірургіі вока №1 Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай бальніцы;

Аляксей Нявераў, старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ;

Алег Слінько, дырэктар КСУП "Саўгас-камбінат "Зара";

Андрэй Шышкін, галоўны рэдактар ​​газеты "Свабоднае слова";

Фелікс Яшкоў, начальнік Гомельскай мытні.

Ляхаў раней ужо выбіраўся ў СР.

 

Ад Гродзенскай вобласці:

Алег Раманаў, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Купалы;

Аляксандр Шышко, старшыня СВК "Азёры Гродзенскага раёна";

Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама;

Кацярына Серафіновіч, галоўны рэдактар "Лідскай газеты";

Эльвіра Сарока, дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя;

Віктар Сняжыцкі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта;

Ігар Гедзіч, дырэктар Гродзенскага абласнога драмтэатра;

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці прадпрыемства "Контэ Спа".

 

Ад Магілёўскай вобласці:

Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ АСБ "Беларусбанк";

Сяргей Анюхоўскі, дырэктар ААТ "Чырвоны харчавік";

Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК БРСМ;

Алег Дзячэнка, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова;

Ігар Каско, галоўны лекар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы;

Валерый Палішчук, начальнік Магілёўскага інстытута МУС;

Аляксей Кушнарэнка, гендырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліву і газіфікацыі "Белпалівагаз";

Алег Портнік, дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас "Добраахвотнік".

 

ЦВК аб'явіць афіцыйныя вынікі гэтых выбараў 12 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.