У Беларусі налічылі каля 11 тысяч працоўных мігрантаў
![Больш за 50% гэтых людзей працуюць па рабочых спецыяльнасцях (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/qvumnzetucmrer1c4t6sar6y6xirvej6.jpg.webp?itok=_Q090WjN)
Больш за 50% гэтых людзей працуюць па рабочых спецыяльнасцях (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Беларусі налічылі каля 11 тысяч працоўных мігрантаў. Большасць іх з Расіі, Туркменістана, Украіны і КНР, паведамілі ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС.
Больш за 50% гэтых людзей працуюць па рабочых спецыяльнасцях. Кіруючыя пасады займаюць больш за 2 тысячы чалавек.
Вядома, што грамадзяне Туркменістана звычайна хочуць працаваць кіроўцамі таксі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.