У Віцебску ў міліцыі сабралі грамадзян Туркменістана, якія працуюць таксістамі

Сілавікі заклапочаныя бяспекай пасажыраў таксістаў

Сілавікі заклапочаныя бяспекай пасажыраў таксістаў / vitebsk.mvd.gov.by

У Віцебску ў міліцыі сабралі грамадзян Туркменістана, якія працуюць у горадзе. Іх было больш за 20 чалавек. Прэс-служба віцебскай міліцыі адзначае, што сёлета грамадзян Туркменістана стала прыязджаць значна больш, паколькі спрасціліся ўмовы іх працаўладкавання. Звычайна яны хочуць працаваць кіроўцамі таксі. Пры гэтым замежнікі дапускаюць разнастайныя правапарушэнні, здзяйсняюць ДТЗ. Некаторых пазбаўляюць права на кіраванне аўтатранспартам. Сілавікі нібыта заклапочаныя бяспекай пасажыраў такіх таксістаў.

На "прафілактычнай сустрэчы" міліцыянеры папярэдзілі грамадзян Туркменістана, што за правапарушэнні іх вышлюць на радзіму з забаронай уезду ў РБ.

Адначасова ў Віцебску і Віцебскім раёне супрацоўнікамі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі разам з амапаўцамі быў праведзены рэйд па месцах, дзе жывуць працоўныя мігранты. Траіх грамадзян Туркменістана, якія жылі не па месцы рэгістрацыі, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. 

У Віцебску ў міліцыі сабралі грамадзян Туркменістана, якія працуюць таксістамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі