Вы тут

У Беларусі больш за 9 тысяч чалавек пацярпелі ад холаду і галалёдзіцы

У Мінску снежна / Еўрарадыё

З 1 студзеня па 13 лютага 2021 года ў Беларусі 9 тысяч 237 чалавек пацярпелі ад холаду і галалёдзіцы. Найбольш халодна і коўзка было ў Гродзенскай вобласці — там аж 1 тысяча 745 пацярпелых.

За ёй ідзе Брэсцкая вобласць (1 тысяча 485 пацыентаў з галалёднымі і халадовымі траўмамі), Віцебская вобласць (1 тысяча 248), Мінская вобласць (1 тысяча 210), Гомельская вобласць (1 тысяча 209), Магілёўская вобласць (1 тысяча 201) і горад Мінск (1 тысяча 139).

Толькі за 12 лютага да медыкаў звярнуліся 290 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. МНС паведамляе, што 13 лютага на большай частцы Беларусі захаваецца моцны паўночны вецер. У многіх раёнах працягнецца мяцеліца, на дарогах застануцца снежныя заносы. Беражыце сябе!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.