У Беларусі аб'явілі "экстрэмісцкімі" Instagram-акаўнты Леўчанка і Удрыса

У РБ працягваюць шукаць "экстрэмізм"

У РБ працягваюць шукаць "экстрэмізм" / pixabay.com

У Беларусі аб'явілі "экстрэмісцкімі" Instagram-акаўнты Алены Леўчанка і Артура Удрыса. Такія рашэнні прыняў суд Савецкага раёна Мінска. Згаданыя акаўнты змешчаны ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў", які складае Міністэрства інфармацыі РБ.

Леўчанка і Удрыс жывуць за мяжой. У 2020-м яны падтрымалі пратэсты, разам з іншымі ўдзельнікамі Свабоднага аб'яднання спартменаў Беларусі запісвалі звароты да сілавікоў і спартыўных чыноўнікаў. Алена Леўчанка — адна з самых вядомых беларускіх баскетбалістак, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы 2007 года. Кар'еру спартсменкі скончыла ў 2022 годзе. За ўдзел у мірных пратэстах 2020-га і публічнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі адседзела ў РБ 15 сутак арышту. Артур Удрыс — беларускі валейбаліст, быў у нацыянальнай зборнай па валейболе, бронзавым прызёрам клубнага чэмпіянату свету. З'ехаў у Польшчу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі