Вы тут

Вядомыя беларускія спартсмены папярэдзілі чыноўнікаў

Спартсмены на мірнай акцыі ў Мінску / svaboda.org

Вядомыя беларускія спартсмены запісалі відэазварот да спартыўных чыноўнікаў. Як вядома, сотні спартсменаў выступілі супраць гвалту сілавікоў, нямала іх выходзіць на мірныя акцыі пратэсту. На іх распачаўся ціск. А міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падпісаў загад, які мусіць ўзяць пад кантроль спартсменаў праз змены ў іх кантрактах (сапраўднасць дакумента ў Мінспорта яшчэ не пацвердзілі).

Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка, Аляксандра Раманоўская, Андрэй Краўчанка, Васіль Хамутоўскі, Ягор Мешчаракоў, Канстанцін Якаўлеў, Артур Удрыс, Сцяпан Папоў, Іван Ганін папярэдзілі чыноўнікаў, якія пагражаюць "сумленным спартсменам", прымушаюць іх "забіраць свае подпісы і адмовіцца ад сваіх слоў". "Вы пагражаеце здароўю нашых сем'яў і дзяцей, — кажуць спартсмены. — Значыць, заўтра вашы прозвішчы будуць гучаць ва ўсіх СМІ".

Аўтары відэазвароту кажуць, што ў чыноўнікаў "баязлівыя метады". "Прыбіраючы голас аднаго спартсмена, ведайце, што на яго месца прыйдуць двое. А замест двух — чацвёра", — папярэджваюць яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.