Вы тут

Алену Леўчанка дахаты прывёз сілавік у балаклаве (відэа)

Невядомы сілавік даставаў рэчы баскетбалісткі з багажніка аўтамабіля / @radiosvaboda

Баскетбалістка Алена Леўчанка 15 кастрычніка была вызвалена пасля 15 сутак арышту і яшчэ аднаго суда, які яе аштрафаваў. На Акрэсціна вызвалення спартоўкі чакалі бацькі, сябры і прыхільнікі. Аднак Леўчанка таемна вывезлі, каб сарваць сустрэчу. Калі ўсе прыехалі да яе дома, Алены там не было. Неўзабаве на "джылі" яе прывёз невядомы сілавік у балаклаве. Ён даставаў шматлікія рэчы баскетбалісткі з багажніка машыны — Леўчанка была затрымана ў аэрапорце, калі збіралася ляцець на лячэнне за мяжу.

Алена Леўчанка распавяла, што пасля таго, як яе вывезлі з Акрэсціна, яна была на "размове" ў Ленінскім РУУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.