У Беларусі абмежавалі доступ да 11 сайтаў, у назвах ёсць слова “рамонт"

У Беларусі абмежавалі доступ да 11 сайтаў, у назвах ёсць слова “рамонт"

У Беларусі абмежавалі доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў, у назвах амаль усіх з іх ёсць слова “рамонт”. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства інфармацыі, рашэнне прымалася на падставе паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Прычынай называецца “размяшчэнне неналежнай рэкламы”.

Рашэнне Мінінфарма было прынятае 18 красавіка, але і сёння гэтыя сайты даступныя. Яны рэкламуюць рамонт камп’ютарнай тэхнікі.

За апошні месяц у Беларусі абмежавалі доступ да некалькіх дзясяткаў сайтаў, груп, персанальных старонак сацсеткі “Укантакце”. Прычынамі называлася рэклама лекавых прэпаратаў (напрыклад, віягры), якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне, мікракрэдытаў, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі