У Беларусі 7 новых палітвязняў

У Беларусі 7 новых палітвязняў

Яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Агульная колькасць затрыманых за палітычныя погляды людзей у краіне ўзрасла да 888.

Палітвязнямі прызнаныя Уладзімір Макарэвіч, Максім Мікуліч, Сяргей Сакавец, Антон Нечыпаровіч, Барыс Несцяровіч, Ігар Санкевіч і Сяргей Шаўчэнка. Усім сямі грамадзянам вынесены прысуды па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабаронцы адзначылі, што свабода мірных сходаў гарантаваная міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць усіх палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі