У Беларусь прыбывае ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ па выбарах

15-17 ліпеня ў Беларусі будзе працаваць ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ).

Удзельнікі місіі плануюць сустрэцца з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасці, а таксама асноўных палітычных партый, СМІ, недзяржаўнымі арганізацыямі і з меркаванымі кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду. Як інфармуе БЕЛТА, 15 ліпеня ў місіі запланаваная сустрэча кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркаму.

Справаздача місіі па выніках візіту будзе абнародаваная прыкладна праз тры тыдні пасля вяртання з Беларусі.

Як паведамляецца, задача місіі — ацаніць перадвыбарчую атмасферу і падрыхтоўку да выбараў. Зыходзячы з гэтага, місія будзе рэкамендаваць, ці неабходна БДІПЧ АБСЕ разгортваць назіранне за выбарамі, а таксама якім чынам весці маніторынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі