У Бабруйску п'яны бяспраўнік пратараніў міліцэйскую машыну

У Бабруйску п'яны бяспраўнік пратараніў міліцэйскую машыну

У Бабруйску п'яны бяспраўнік пратараніў міліцэйскую машыну Дэпартамента аховы, якая перакрыла яму рух. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім канале ў Телеграме. 

Здарэнне адбылося ў ноч на 2 ліпеня. Нарад аддзела аховы заўважыў легкавы аўтамабіль, які ехаў па тратуары. Кіроўца праігнараваў патрабаванні спыніцца і паспрабаваў з'ехаць. Падчас пагоні хуткасць уцекача ў горадзе дасягала 120 км/г. Каб спыніць парушальніка, міліцыянты перакрылі яму рух сваім аўтамабілем, але здзейсніў лабавое сутыкненне. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. 

Высветлілася, што ў машыне былі трое чалавек — усе п'яныя. У кіроўцы выявілі 2 праміле алкаголя. Апроч гэтага ён не меў правоў кіроўцы. На яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі