У Бабруйску чарга нават на лячэбна-працоўны прафілакторый

Суддзя Алена Ярмашэвіч разгледзела справы 15 жыхароў горада і раёна. Усе яны былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі на прымусовае лячэнне, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна" са спасылкай на мясцовыя СМІ.



Аднак не ўсе бабруйчане, асуджаныя на прафілакторнае жыццё, трапяць туды бліжэйшым часам. Як паведаміў участковы інспектар Ленінскага раёна Генадзь Мароз, у ЛПП, разлічаным на 500 чалавек, зараз няма свабодных месцаў. За год у ЛПП накіроўваецца 200 бабруйчан, але з іх прафілакторый можа прыняць толькі 80-90 чалавек. Таму туды адпраўляюць тых, хто не пачаў выпраўляцца пасля судовага пасяджэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі