У аўторак чакаюцца навальнічныя дажджы

У найбліжэйшыя суткі ўмовы надвор'я ў Беларусі пачне фармаваць атмасферны фронт з суседняй Польшчы. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдуць навальнічныя дажджы, месцамі не выключаюцца моцныя залевы. Днём у асобных раёнах магчымы град.

Пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +14...+20 градусаў, удзень чакаецца ад 21 градуса цяпла па захадзе да 32 градусаў па ўсходзе краіны, інфармуе БЕЛТА.

Па словах сіноптыкаў моцныя дажджы ў Беларусь прыйдуць у чацвер. З імі ж — і вялікія тэмпературныя кантрасты. Тэмпература паветра ўначы складзе +14...+20 градусаў, днём будзе ад 22 да 29 градусаў цяпла (падчас дажджоў — каля +20 градусаў). Спякотным будзе надвор'е ў паўднёва-ўсходніх раёнах: там прагназуецца ад 30 да 34 градусаў са знакам "плюс".

Фота — mikhail.krivyy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі