У аўторак чакаюцца дажджы з навальніцамі і вецер да 20 метраў за секунду

У аўторак чакаюцца дажджы з навальніцамі і вецер да 20 метраў за секунду

Белгідрамет папярэджвае пра неспрыяльную прыродную з'яву 20 жніўня. 

Уначы па паўночна-заходняй палове краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах у асобных раёнах прагназуецца шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. 

Удзень па паўднёвым усходзе краіны будзе да 30-31 цяпла. 

У Мінску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах горада прагназуецца шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі