Вы тут

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Лукашэнка працягвае "гандляваць за іншых"

Віктар і Аляксандр Лукашэнкі ў ААЭ / president.gov.by

Пачаўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. У гэтую краіну ён прыехаў разам з старэйшым сынам Віктарам, памочнікам па нацыянальнай бяспецы. Як інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка, ён сустракаецца і з кіраўніцтвам ААЭ, і з дзелавымі коламі. Галоўныя пытанні — пашырэнне гандлёвых дачыненняў краін і развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў самых розных сферах. Падкрэсліваецца, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты "могуць выступаць у якасці кропкі выхаду беларускіх тавараў і паслуг на рынкі іншых краін рэгіёна".

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка наракаў, што яму шмат даводзіцца займацца наладжваннем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежжам. "Таму даводзіцца яшчэ раз туды ехаць дамаўляцца, ужо пачынаю гандляваць за іншых", — гаварыў кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.