Лукашэнка: ужо пачынаю гандляваць за іншых

Лукашэнка: ужо пачынаю гандляваць за іншых

30 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваю ролю ў наладжванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежжам. "Справа прэзідэнта (з часоў [расійскага цара] Пятра I яшчэ) — прасекчы акно туды, куды мы лічым патрэбным",цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. Па словах Лукашэнкі, ён "павінен дарогу пракласці туды", а далей мусяць ісці вытворцы, якія хочуць прадаць сваю прадукцыю. Але на справе не заўсёды так атрымліваецца: "акно" удалося зрабіць, а начальнікі туды не імкнуцца.

"Таму даводзіцца яшчэ раз туды ехаць дамаўляцца, ужо пачынаю гандляваць за іншых, — распавядае Лукашэнка. — А пасля гляджу: калі не варушацца, дык трэба іх на супакой адпраўляць ці яшчэ куды-небудзь".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што раней вакол Беларусі быў пабудаваны плот, у якім ён высякае вокны і "выбудоўвае дарогі". Такім акном ён назваў Аўстрыю і Латвію, якія збіраецца наведаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі