У 2023 годзе на вайсковыя зборы ў Беларусі прызавуць мінімум 9 тысяч рэзервістаў

Вайсковец на "брані" / Еўрарадыё
Вайсковец на "брані" / Еўрарадыё

У 2023 годзе на вайсковыя зборы ў Беларусі прызавуць як мінімум 9 тысяч рэзервістаў. Гэты план уладаў агучыў супрацоўнік Генштаба Узброеных Сіл Беларусі, палкоўнік Аляксандр Шальпук.

Па яго словах, столькі ж рэзервістаў было прызвана ў 2022 годзе. Шальпук сцвярджае, што да канца гэтага года новых збораў не прадбачыцца.

Палкоўнік нагадаў, што "партызанам" (так у войсках з'едліва называюць рэзервістаў, якіх прызываюць на зборы) за час знаходжання ў вайсковых часцях выплачваецца грашовае забеспячэнне. "Напрыклад, выплата лейтэнанту запасу за месяц на сёння складае 311 рублёў", — удакладніў ён.

За ваеннаабавязанымі, прызванымі на вайсковыя і спецыяльныя зборы, захоўваецца месца працы і пасада. Ім выплачваецца сярэдні заробак. А індывідуальныя прадпрымальнікі, тыя, хто часова не працуе ці беспрацоўныя грамадзяне атрымліваюць кампенсацыю ад мясцовых органаў улады — з разліку 15 базавых велічынь (480 рублёў) за адзін месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі