Тыбетцы на сценах будынку ААН у Непале
На сцены будынку ААН у Непале ўлезлі 18 тыбецкіх манахаў з транспарантамі “Вольны Тыбет” н, заклікаючы такім чынам міжнародную арганізацыю да інтэрвэнцыі ў сітуацыю ў Тыбеце. Каля 40 тыбетцаў звонку будынку былі арыштаваныя, а тыя хто здолеў прабрацца на тэрыторыю будынку ААН, паводле CNN, атрымалі магчымасьць сустрэцца з прадстаўнікамі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў.
У Непале пасля паўстання 1959 года жыве больш за 20 тысячаў тыбецкіх уцекачоў, апошнім часам там амаль штодзённа адбываюцца дэманстрацыі ў падтрымку незалежнага Тыбету.
Каралеўства аднак непрыхільна ставіцца да крытыкі Пeкіну, таму што эканамічнае развіццё беднай краіны залежыць перадусім ад дапамогі Кітаю.