Сёння ў праграме Еўрарадыё Gender Gap, прысвечанай гендарным стэрэатыпам, размаўляем пра сучасную сям'ю. Як "абарона традыцыйных каштоўнасцей" абарочваецца крызісам сямейных стасункаў, што пад выглядам "абароны" навязвае расійская і беларуская прапаганда?
І як улады — на самым высокім узроўні — самі не прытрымліваюцца сваіх "каштоўнасцяў". Паглядзіце на сям'ю Лукашэнкі: яго малодшы сын расце без маці. Ён акружаны клопатам, але гэты клопат максімальна нетрадыцыйны — узяць хаця б белага шпіца на стале... Гэта "нармальная" "традыцыйная" сям'я?