Топ-5: навіны 31 траўня

Топ-5: навіны 31 траўня

Шуневіч пракаментаваў спрэчку блогера Матолькі і кіраўніка прэс-службы МУС 

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч назваў інтэрнэт-канфлікт паміж блогерам Антонам Матолькам і кіраўніком прэс-службы МУС “спрэчкай двух джэнтльменаў”. Пра гэта чыноўнік распавёў адразу пасля пасяджэння парламента.

Шуневіч лічыць, што яго падначалены “вельмі карэктна і вельмі добра адказваў на закіды актывіста”.Таму ніякай праверкі праводзіцца не будзе.

Топ-5: навіны 31 траўня

У гэтым навучальным годзе менш за 130 тысяч школьнікаў атрымлівалі адукацыю па-беларуску. Гэта ўсяго 13% ад агульнай колькасці вучняў у краіне. Такія звесткі апублікаваў Белстат.

Такім чынам, за 10 гадоў лічба школьнікаў, прадметы якім выкладаюць на роднай мове, скарацілася ўдвая. У чым хаваецца прычына такой сітуацыі, Еўрарадыё абмеркавала з дэпутаткай парламента Аленай Анісім.

Топ-5: навіны 31 траўня
Фота: bntu.by

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вайсковай часці ў Баранавічах. 18 траўня салдат тэрміновай службы нечакана паваліўся і страціў прытомнасць. З таго часу малады чалавек не ачуньваў. Цяпер ён знаходзіцца ў коме ў галоўным вайсковым шпіталі ў Мінску.

У вайсковай часці кажуць, што салдат проста ішоў, а пасля нечакана паваліўся на спіну і страціў прытомнасць.

Аднак маці маладога чалавека заявіла журналістам, што сумняецца ў афіцыйнай версіі здарэння.

Топ-5: навіны 31 траўня

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко лічыць, што 9 гадзін раніцы – гэта ідэальны час для пачатку заняткаў. Пры гэтым, па словах чыноўніка, калі бацькі не могуць адводзіць дзяцей у школу ў гэты час, то яны мусяць самі вырашыць гэтую праблему.

Топ-5: навіны 31 траўня
Скрыншот з сайта Інтэрпола

Беларусь шукае праз Інтэрпол больш за 400 чалавек. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў. Прычым на сайце Інтэрпола пра запыты з Беларусі няма ніякай інфармацыі.

Аднак у МУС нашай краіны патлумачылі, што міжнародная паліцыя сама вырашае, публікаваць дадзеныя пра вышук на сваёй старонцы ці не.

Тым часам, на сайце Інтэрпола ёсць звесткі пра шасцярых беларусаў, якіх шукаюць іншыя краіны. 

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі