Вы тут

Шуневіч пракаментаваў спрэчку блогера Матолькі і кіраўніка прэс-службы МУС

Ігар Шуневіч. Фота: Еўрарадыё

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў спрэчку ў сацсетках вядомага блогера і фатографа Антона Матолькі і кіраўніка прэс-службы МУС Канстанціна Шалькевіча. 31 траўня ў парламенце падчас размовы з журналістамі Шуневіч сказаў, што “ніякіх хамскіх выказванняў не было”. Ён лічыць, што была “спрэчка двух джэнтльменаў”. Адзін з іх, кажа міністр, “больш стрымана выказаўся, другі — менш стрымана”.

Ігар Шуневіч лічыць, што яго падначалены “вельмі карэктна і вельмі добра адказваў на закіды Матолькі”. Таму праверка праводзіцца не будзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі ў сацсетках абмяркоўвалася здарэнне ў метрапалітэне, дзе група міліцыянераў затрымлівала хлопца. Відэа трапіла ў інтэрнэт. У абмеркаванні актыўны ўдзел прынялі Матолька і Шалькевіч, і апошні дазволіў сабе даволі абразлівыя выказванні ў адрас блогера.