Сварка Матолькі і Шалькевіча: “за такое морду б’юць”, “тут і на…й паслаць могуць

Сварка Матолькі і Шалькевіча: “за такое морду б’юць”, “тут і на…й паслаць могуць

Блогер Антон Матолька і кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч бурна высвятляюць адносіны на старонках Фэйсбука. Канфлікт успыхнуў падчас абмеркавання інцыдэнту з жорсткім затрыманнем у мінскім метро — чацвёра супрацоўнікаў службы аховы метрапалітэну і двое міліцыянтаў скруцілі хлопца, які, па версіі міліцыі, быў у неадэкватным стане. Відэа гэтага затрымання трапіла ў Фэйсбук і ў абмеркаванне ўвязаўся Шалькевіч.

На старонцы палкоўніка Ігара Пармона Матолька спытаў, да якога ведамства належаць ахоўнікі метро. І тут адзначыўся Шалькевіч, які напісаў: “О, яшчэ адзін профі з'явіўся… Час ісці па поп-корн”. 

Канфлікт разгарэўся хутка: Матолька назваў імідж міліцыі адмоўным, на што атрымаў адказ, што меркаванне аднаго чалавека, які лічыць сябе фатографам, не адлюстроўвае агульнай сітуацыі. Далей пайшоў абмен абразамі:  

“Я нагадаў, што Шалькевіч — супрацоўнік дзяржаўнага ведамства, якое функцыянуе на нашыя падаткі. Ну і нагадаў, што гэта інтэрнэт — тут і на…й паслаць могуць”, — сказаў Матолька “Наша Ніве”. 

Такі намёк на абразу выклікаў шал у Шалькевіча. Ён напісаў, што  “дзяўчынка пакрыўдзілася” і што “малыш можа паслаць толькі ў інтэрнэце”. 

Сварка Матолькі і Шалькевіча: “за такое морду б’юць”, “тут і на…й паслаць могуць

Блогер зрабіў скрыншоты і выклаў іх на сваёй старонцы. 

Шалькевіч адрэагаваў наступнай фразай: 

“Антон, па завядзёнцы, не даў полнай карціны. І не выклаў свой пост. А за такое морду б'юць. Праўда, не дзяўчатам, канечне. Тут, у натоўпе ягоных прыхільнікаў, я, канечне, не баец. Але ў іншай галінцы ён баязліва зліўся, вырваў словы з кантэксту і запосціў тут. Усё гэта, канечне, гнюсна. Але як ёсць”.

Сварка Матолькі і Шалькевіча: “за такое морду б’юць”, “тут і на…й паслаць могуць

Каментатары па-рознаму ацэньваюць рэакцыю прэс-сакратара на Матольку, як і словы таго пра “на…й паслаць могуць”. 

Што да канкрэтна гэтай фразы, то Антон сказаў, што “яна адрасавалася Шалькевічу, але канкрэтна яго я не пасылаў”. 

Шалькевіч у сваю чаргу пакінуў наступнае паведамленне:

“Рэакцыя была не на сітуацыю. Тут якраз усё нармальна. А на хамскі допіс Антона Матолькі, які ён не хоча выкладаць. І адзначу, што я тут пішу як прыватная асоба. Мой акаўнт ніякай прывязкі да МУС не мае. Проста, прайграўшы ў мужчынскай спрэчцы, Антон усё перавёў на сваю звыклую барацьбу з сістэмай. Але гэта тут ні пры чым”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі