Салдат з баранавіцкай часткі нечакана страціў прытомнасць і трапіў у кому

Салдат з баранавіцкай часткі нечакана страціў прытомнасць і трапіў у кому

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вайсковай часці ў Баранавічах. Як піша "Intex-press", 18 траўня салдат тэрміновай службы нечакана паваліўся і страціў прытомнасць. З таго часу малады чалавек не ачуньваў. Цяпер ён знаходзіцца ў коме ў галоўным вайсковым шпіталі ў Мінску. Стан юнака ацэньваецца як стабільна цяжкі.

У вайсковай часці кажуць, што салдат проста ішоў, нечакана паваліўся на спіну і страціў прытомнасць. 

Намеснік камандзіра вайсковай часці 29969 па ідэалагічнай працы — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы падпалкоўнік Уладзімір Ігнацік паведаміў журналістам, што паводле стану здароўя юнак падыходзіў для службы ў войску. 

Хлопец паспеў адслужыць у войску год. У часці яму даюць станоўчую характарыстыку, кажуць, што ні з кім з таварышаў па службе ён не канфліктаваў.

Маці маладога чалавека заявіла журналістам, што сумняецца ў афіцыйнай версіі здарэння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі