Топ-5: навіны 29 траўня

Топ-5: навіны 29 траўня

У Беларусі можна будзе купляць валюту без пашпарта

У Беларусі можна будзе купляць валюту без пашпарта. Адпаведны ўказ 29 траўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер на працягу трох месяцаў Нацбанк мусіць вырашыць усе тэхнічныя пытанні, звязаныя з новаўвядзеннем. Адзначаецца, што ўказ распрацаваны з мэтай лібералізацыі валютнага рэжыму.

Нагадаем, што прадаваць валюту па пашпарце ў нашай краіне пачалі з 8 лістапада 2011 года. 

Топ-5: навіны 29 траўня
Антон Матолька, фота Змітра Лукашука

Сталічная міліцыя агучыла сваю версію жорсткага затрымання ў метро, якое выклікала вялікі скандал у сацыяльных сетках.

Прэс-служба міліцыі сцвярджае, што нецвярозы хлопец зламаў нос міліцыянту, калі той спрабаваў адвесці яго ў аддзяленне. У выніку юнака затрымалі толькі з дапамогай службы бяспекі метро і міліцэйскага нараду.

Аднак сама форма затрымання 19-гадовага хлопца выклікала шмат пытанняў. А абмеркаванне гэтай сітуацыі вылілася ў сапраўдную сварку з пагрозамі паміж актывістам Антонам Матолькам і прадстаўніком міліцыі.

Топ-5: навіны 29 траўня
Фота: Reuters

Аляксандр Лукашэнка заклікае не шкадаваць сродкаў на вайсковы парад да Дня Незалежнасці. Пра гэта ён заявіў 29 траўня.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што народ павінен бачыць, што такое беларускае войска, чым яно займаецца, што стаіць у яго на ўзбраенні. У парадзе, на яго думку, мусяць прайсці не толькі вайскоўцы, але і памежнікі, міліцыянты ды ратаўнікі.

Топ-5: навіны 29 траўня
Фота: lucomore.livejournal.com

У Беларусі склалася надзвычай небяспечная сітуацыя для алергікаў. Сіноптыкі і медыкі адзначаюць, што з-за зменлівага надвор’я розныя алергены наклаліся адно на адно.

Прычым, калі бліжэйшым часам у Беларусі не пройдуць вялікія дажджы, то сітуацыя будзе толькі пагаршацца, бо на падыходзе квецень і тапаліны пух.

Топ-5: навіны 29 траўня
Фота: ca-portal.ru

У рэйтынгу свабоды СМІ, які склаў Амерыканскі інстытут даследавання сацыяльнай думкі, Беларусь займае 9-е месца знізу. Агулам у спіс увайшла 131 дзяржава свету.

Горш за Беларусь справы ў незалежных СМІ ідуць толькі ў афрыканскіх краінах, Венесуэле ды Украіне. А ўзначальвае спіс Данія. За ёй ідуць Нарвегія, Фінляндыя ды Швейцарыя. 

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі