Паўночны вецер прынёс у Беларусь алергены з Расіі і Фінляндыі

Паўночны вецер прынёс у Беларусь алергены з Расіі і Фінляндыі

Напрыканцы траўня ў Беларусі склалася цяжкая сітуацыя для алергікаў. Як распавяла Еўрарадыё супрацоўніца Аэрабіялагічнай станцыі Bymins Minsk Валянціна Шалабода, паўночны вецер прынёс у Беларусь бярозавы пылок з Фінляндыі і з поўначы Расіі. Ён і сам па сабе з'яўляецца моцным алергенам, а сёлета праз халодную вясну бяроза квітнее адначасова з дубам.

"Яны ніколі не супадаюць. Бяроза адносіцца да пятага, самага сур'ёзнага класа алергенаў. Дуб — да трэцяга класа. Але іх супадзенне... І ў гэты ж час, напрыканцы траўня, пачынаюць пыліць злакі".

Канец вясны і пачатак лета ўвогуле з'яўляецца цяжкім часам для алергікаў. Уздыхнуць з палёгкай яны змогуць пасля добрага дажджу, які змые пылок з дарог і вымые яго з паветра. А да гэтай пары Валянціна Шалабода рэкамендуе людзям, хворым на паліноз, насіць максімальна закрытае адзенне і акуляры, не адкрываць вокны ў машынах, часцей мыць рукі і твар, праводзіць у доме вільготную прыборку і праціраць аддзенне ад пылу пасля вяртання з вуліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі