У Беларусі можна будзе купляць валюту без пашпарта

У Беларусі можна будзе купляць валюту без пашпарта

У Беларусі можна будзе купляць валюту без пашпарта. Адпаведны ўказ 29 траўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка і ён пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання, інфармуе БЕЛТА. У адпаведнасці з ім адмяняецца патрабаванне рэгістрацыі банкамі пашпартных дадзеных фізічных асоб. Нацбанк мусіць на працягу трох месяцаў забяспечыць прывядзенне заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым дакументам. Адзначаецца, што ўказ кіраўніка дзяржавы распрацаваны ў мэтах лібералізацыі валютнага рэжыму і спрашчэння валютна-абменных аперацый.

Продаж валюты па дакуменце, які сведчыць пра асобу грамадзяніна, быў уведзены ў нашай краіне з 8 лістапада 2011-га, калі пачаў дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы № 449 (ён быў падпісаны 6 кастрычніка). Адзначалася, што новаўвядзенне з’явілася ў рамках комплексу мераў па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля, распрацаваных урадам і Нацбанкам. Было анансавана стварэнне міжбанкаўскай цэнтралізаванай электроннай базы дадзеных па ўліку замежнай валюты, прададзенай фізічным асобам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі