Уладам можа спатрэбіцца дэвальвацыя рубля — эканаміст

Беларускія рублі

Беларускія рублі / Еўрарадыё

Гандлёвае сальда ў Беларусі застаецца адмоўным: купляе краіна больш, чым экспартуе. І неўзабаве, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў на эканоміку, перад урадам можа стаць няпросты выбар, лічыць эканаміст Уладзімір Кавалкін.

"Нам неяк трэба выпраўляць адмоўнае сальда гандлю таварамі, і гэта можна хутка зрабіць толькі праз дэвальвацыю. Трэба рабіць распродаж. А распродаж на ўзроўні макраэканомікі робіцца праз інфляцыю", — кажа ён.

Фактычна, тлумачыць эксперт, трэба будзе зладзіць распродаж тавараў са складоў. Але каб зрабіць гэта, цэны мусяць быць прывабнымі. Зрабіць гэта ўлады могуць, аслабіўшы рубель.

"Як распрадаць, не зніжаючы цэны? Трэба дэвальвацыя рубля. Тады рубель стане больш танным, ну і беларускія трактары стануць больш таннымі", — тлумачыць Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі