Вы тут

Топ-5: навіны 19 траўня

Фота: intelbet.ru

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года пройдзе ў Мінску і Рызе

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2021-м годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі. Такое рашэнне прыняла міжнародная федэрацыя хакея. Яе пасяджэнне прайшло 19 траўня ў Кёльне.

За сумесную заяўку Мінска і Рыгі было пададзена 55 галасоў. Канкурэнцыю нашай заяўцы cкладала Фінляндыя — за яе прагаласавалі 52 дэлегата. 

Беларусь і Еўрасаюз працягваюць перамовы наконт візавай лібералізацыі. Цяпер ідзе тэхнічны працэс. Пра гэта 19 траўня заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Па яго словах, перамовы з ЕС не перапыняюцца і праца ідзе канструктыўна. Таксама Макей распавёў пра тое, як разгоны мірных пратэстаў беларусаў адбіліся на стасунках Беларусі і Захаду.

Фота: zdravoe.com

КДБ затрымаў 10 высокапастаўленых лекараў па ўсёй краіне. Іх падазраюць у атрыманні хабару.

Як паведамляецца на сайце ведамства, пры атрыманні хабару ў 2800 долараў затрыманы галоўны лекар "Пінскай цэнтральнай лякарні" Віктар Асачук.

Акрамя яго праваахоўнікі затрымалі медыкаў з Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска. Сумы хабараў, перададзеных ім, складалі ад 400 да 5 тысяч долараў.

Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі могуць скараціць на 10%. Пра гэта заявіў міністр Ігар Шуневіч. У пятніцу ён сустракаўся ў Аляксандрам Лукашэнкам.

Шуневіч распавёў, што плануецца скараціць кожнага 10-ка кіраўніка МУС. Акрамя таго, будзе звольнены адзін з намеснікаў міністра. Таксама змены закрануць і іншыя падраздзяленні органаў унутраных спраў.

Фота: borax.by

Для перасоўвання расіян па Беларуская АЭС, купляюць 30 ровараў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржаўных закупак.

Там адзначаецца, што “ровары патрэбныя для эканоміі часу на перасоўванне па Беларускай АЭС”. Імі будуць карыстацца супрацоўнікі расійскай кампаніі “АСЭ”, якая займаецца будаўніцтвам атамнай станцыі.

На набыццё ровараў выдаткавана больш за 200 тысяч расійскіх рублёў. Гэта каля 3,5 тысяч долараў.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі