Топ-5 навінаў тыдня

У Гомелі закончыўся першы ў Беларусі суд па справе "дармаед супраць дзяржавы"

Аляксандр Сямёнаў падаў пазоў супраць падатковай інспекцыі. Ён патрабаваў вызваліць яго ад выплаты збору, выдаліць з базы "дармаедаў" яго персанальныя звесткі, а таксама паставіць пытанне аб адпаведнасці дэкрэта №3 Канстытуцыі нашай краіны. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля вырашыў, што гэтая справа яму не падсудная.  Днямі Аляксандра Сямёнава нечакана выклікалі ў гарвыканкам, дзе паведамілі, што ён вызвалены ад выплаты збору. Падтрымаць "дармаеда" прыйшло каля 200 чалавек.

Фота: depo.ua

Новым амбасадарам стаў 55-гадовы Ігар Кізім. У апошнія два гады ён працаваў часовым павераным у справах Украіны ў Вялікабрытаніі, у 2011-2013 гадах кіраваў аддзелам NATO дэпартамента міжнароднай бяспекі і раззбраення МЗС Украіны.

Украіна не мела амбасадара ў Беларусі з траўня 2015 года, калі быў звольнены Міхаіл Ежаль. Ва Украіне на былога амбасадара распачалі больш за 50 крымінальных справаў. 

Фота: ТАСС

МУС Беларусі патлумачыла, што грамадзяне так званых "Данецкай" і "Луганскай Народнай Рэспублік" могуць патрапіць у нашу краіну.  Хоць Беларусь не прызнае гэтыя тэрытарыяльныя ўтварэнні і адпаведна  не прызнае дакументы, выдадзеныя органамі самаабвешчаных рэспублік, аднак пераважная большасць уладальнікаў такіх дакументаў трапляюць пад указ Аляксандра Лукашэнкі "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь". Паводле ўказа кіраўніка Беларусі, які быў прыняты ў 2014 годзе,  жыхары Данбаса вызваляюцца ад падачы некаторых дакументаў, неабходных, каб атрымаць дазвол на пражыванне ў нашай краіне.

Фота: Еўрарадыё

Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч тлумачыць зварот тым,  што падазрае  прыкметы карупцыйнай схемы пры будаўніцтве. Таксама зварот накіраваны  ў Галоўбудэкспертызу з мэтай праверыць працэдуры праектавання і выдачы заключэння на праектную дакументацыю. 

Вечарам 23 лютага ў абарону Курапатаў выйшлі мясцовыя жыхары. Вядоўцам спантаннага мітынгу выступіў Павел Севярынец. Людзі выступаюць супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра каля Курапатаў. Адна з мясцовых жыхарак паведамліла, што з чатырох навакольных дамоў сабрана 800 подпісаў супраць будаўніцтва. Яшчэ адзін з выступоўцаў заклікаў пісаць лісты на сайт Мінгарвыканкама.

Напярэдадні ноччу на лагер абаронцаў Курапатаў быў здзейснены напад. 

24 лютага абаронца Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка

"Буду ляжаць, пакуль не здохну", — заявіў Сяргей Пальчэўскі. Іншага шляху спыніць будаўніцтва каля мемарыяльнага комплексу ён не бачыць. 

Аднак прыблізна ў палову на шостую на месца прыехалі міліцыянеры ў цывільным і ратавальнікі.

Людзі ў цывільным спрабавалі яго затрымаць і занесці ў мікрааўтобус. Аднак іншыя абаронцы Курапатаў кінуліся яго абараняць. Адбылася сутычка. У выніку, Сяргей Пальчэўскі застаўся на волі.

Праз дзесяць гадоў негалоснай забароны “Народны альбом” вяртаецца на айчынную сцэну. Апошні раз канцэрт "супольнага музычнага праекта" праходзіў у сталічным клубе “Фартуна” у 2007 годзе.

Доўгачаканы канцэрт у беларускай сталіцы праходзіць 24 лютага ў Прайм Холе.