Вы тут

“Толькі тату не гавары”: Улада Сянькова пра падлеткавую драму “ІІ”

Улада Сянькова / Еўрарадыё

4 лістапада ў межах кінафестывалю “Лістапад” адбылася беларуская прэм’ера падлеткавай драмы рэжысёркі Улады Сяньковай “ІІ” (Два). Спачатку Улада мусіла зрабіць сацыяльны ролік для ЮНЕСКА, але потым з падтрымкай Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт-Карпарэйшн” ролік ператварыўся ў паўнаметражны фільм, які быў зняты, дарэчы, усяго за шэсць дзён і за зусім невялікія грошы.

У цэнтры гісторыі – трое старшакласнікаў, якія вучацца ў звычайнай беларускай школе. Насця і яе сябра Саша ходзяць да рэпетытара і вучаць польскую мову. Крысціну больш цікавіць новы хлопец. Яны ходзяць у кіно і на дыскатэку, спрабуюць гарэлку і секс, слухаюць рэп Бакея. Але аднойчы іх звыклы свет сутыкаецца з жорсткай рэальнасцю.

12 снежня стужка выходзіць у шырокі пракат. Пра тое, чаму такі фільм быў неабходны Беларусі, пра што ён і чаму вучыць, гутарым у жывым эфіры Еўрарадыё з рэжысёркай стужкі Уладай Сяньковай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.