Тэлевядоўца Дзмітрый Кахно, які сышоў з БТ, працаўладкаваўся на ТНТ

Тэлевядоўца Дзмітрый Кахно, які сышоў з БТ, працаўладкаваўся на ТНТ

Тэлевядоўца Дзмітрый Кахно, які пасля прэзідэнцкіх выбараў сышоў з БТ, працаўладкаваўся на расійскім федэральным тэлеканале ТНТ. Ён стаў вядоўцам восьмага сезона шоу "Холостяк". Пра гэта Кахно паведаміў у Instagram.

Дзмітрый Кахно быў затрыманы 2 верасня і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі тэрмін скончыўся, яго і Дзяніса Дудзінскага "папрасілі затрымацца" ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на выходныя, такім чынам на волю ён выйшаў толькі 14 верасня. Пасля гэтага Кахно яшчэ пакаралі штрафам (675 рублёў) за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі" 11 верасня. Але тады ён яшчэ знаходзіўся за кратамі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі