Тэлеграм-канал Антона Матолькі прапануюць блакаваць на тэрыторыі Беларусі

Тэлеграм-канал Антона Матолькі прапануюць блакаваць на тэрыторыі Беларусі

Упраўленне Следчага камітэт па Мінску выставіла блогеру Антону Матольку абвінавачанне па крымінальнай справе.

Як паведамлялася раней, у справе Матолькі фігруюць масавыя беспарадкі; узбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці; арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак; стварэнне экстрэмісцкага фармавання (так ацэньваецца яго ТГ-канал і чат); дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

Пракурор Мінска выдаў санкцыю на ўзяцце блогера пад варту. СК перадаў у МУС дакументы для абвяшчэння Матолькі ў міждзяржаўны вышук. Таксама СК хоча прызнаць Telegram-канала блогера экстрэмісцкім. У Мінінфармацыі перададзеныя матэрыялы для абмежавання доступу да ТГ-канала Матолькі.

Дарэчы, чыста тэхнічна заблакаваць толькі адзін ТГ-канал немагчыма — давядзецца блакаваць увесь Telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі