Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў “справе БЕЛТА”
![Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў “справе БЕЛТА”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1533881135_62bbce06-f264-4eed-9918-2ce243398e8c_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s-11bf35ae1412e80047139f385651321c42d2ef66.jpg.webp?itok=Nb4m2iDP)
Аглядальніцы БелаПАН Таццяне Каравянковай выставілі абвінавачанне ў так званай “справе БЕЛТА”. Ёй інкрымінуюць ч. 2 арт. 349 КК РБ (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Асабліста Каравянковай выстаўляюць кампенсацыю шкоды на суму да 5 тысячаў рублёў.
Пра гэта сама журналістка паведаміла сваім калегам, калі выйшла з будынка Следчага камітэта. Яна мяркуе, што ўлады такім спосабам працягваюць ціснуць на TUT.by, якому “болей за ўсіх дасталася”.
Таццяна Каравянкова і іншыя фігуранты "справы БЕЛТА” знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе з краіны. З гэтай нагоды Таццяна Каравянкова, якая асвятлае ў БелаПАН міжнародную палітыку, была вымушаная адмовіцца ад некалькіх важных камандзіровак, за яе паехалі калегі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Яна сказала, што не адмаўляе таго, што чытала сайт БЕЛТА. Цяпер журналісты БелаПАН прынцыпова не карыстаюцца матэрыяламі з сайта афіцыйнага інфармагенцтва.