Галоўрэд партала TUT.by Марына Золатава аштрафаваная на 7650 рублёў

Галоўрэд партала TUT.by Марына Золатава аштрафаваная на 7650 рублёў

4 лютага суд Завадскога раёна Мінска агучыў прысуд па гучнай "справе БЕЛТА". Галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава была прызнаная вінаватай у "бяздзейнасці службовай асобы" (ч. 2 арт. 425 КК) і аштрафавана на 7650 рублёў (на 300 базавых велічынь). Як вядома, пракурор прасіла аштрафаваць яе на 1000 базавых. Таксама з Марыны Золатавай спаганяюць на карысць БЕЛТА 6 тысяч рублёў судовых выдаткаў. Агулам Золатава мусіць выплаціць 6381 долар па сённяшнім курсе Нацбанка.

Раней у выступе з апошнім словам Золатава раскаялася ў тым, што, даведаўшыся аб адным супрацоўніку рэдакцыі, не прыняла рашучыя меры. Яна дадала, што ніколі і нікому не загадвала выкарыстоўваць платны сервіс БЕЛТА.

"Справа БЕЛТА" пачалася ў жніўні 2018 года, калі ў офісах tut.by, БелаПАН і шэрагу іншых СМІ, па месцы жыхарства іх рэдактараў, журналістаў адбыліся ператрусы. Затрымлівалі больш за дзясятак чалавек. Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі на навіны дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. 14 фігурантаў з розных СМІ ў выніку вызвалілі ад крымінальнай адказнасці і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яны былі аштрафаваныя, а таксама абавязаныя кампенсаваць шкоду (сумы для кожнага налічылі ад 3 да 17 тысяч рублёў).

Золатава падавала хадайніцтва, каб і ёй таксама замянілі крымінальную адказнасць на адміністрацыйную, але Следчы камітэт адмовіў.

Галоўрэд партала TUT.by Марына Золатава аштрафаваная на 7650 рублёў
Анастасія Бойка / Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі