Пракурор не просіць адправіць Золатаву за краты

Пракурор не просіць адправіць Золатаву за краты

У Мінску працягваецца судовы працэс над галоўнай рэдактаркай партала TUT.by Марынай Золатавай.

На пасяджэнні 25 лютага пракурор запрасіў аштрафаваць Золатаву на 25,5 тысяч рублёў (1000 базавых велічынь). Гэта масімальна магчымы штраф. Пра пазбаўленне ці абмежаванне волі для галоўрэда TUT.by гаворкі не ідзе. 

Таксама на сённяшнім пасяджэнні суда стала вядома, што санкцыю на праслухоўванне тэлефона Золатавай пракуратура выдала яшчэ 15 сакавіка. Гэты дакумент па просьбе дзяржабвінаваўцы далучаны да справы. Адвакат Золатавай падкрэсліў, што на той час супраць Золатавай не было ні крымінальнай справы, ні праверкі. Аб праблемах з доступам да платнай падпіскі БЕЛТА паведаміла толькі ў другой палове красавіка 2018 года. 

У жніўні 2018 года ў шэрагу рэдакцый адбыліся ператрусы. Журналістаў вінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА. Журналісты заплацілі выстаўленыя ім штрафы і кампенсавалі шкоду, і іх крымінальныя справы былі перакваліфікаваныя ў адміністрацыйныя. Пад суд трапіла толькі галоўрэд TUT.by Марына Золатава: на падставе праслухоўвання тэлефона яе абвінавацілі ў бяздзейнасці службовай асобы. Сама Золатава не карысталася доступам да платнай падпіскі БЕЛТА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі