Вы тут

Праца інфармагенцтва БелТА каштуе беларусам $2000 за дзень

euroradio.fm

Праект бюджэту Беларусі на 2020 год перададзены ў Палату прадстаўнікоў і можа быць прыняты дэпутатамі ў першым чытанні ўжо 6 лістапада. Асобны раздзел у ім прысвечаны выдаткам на дзяржаўныя СМІ. У ім упершыню з’явіўся асобны радок для інфармагенцтва БелТА: у 2020 годзе дзяржава збіраецца патраціць на яго ўтрыманне 1 469 225 рублёў.

Агульныя расходы на дзяржаўныя СМІ ў 2020 годзе складуць 164,2 млн рублёў. У параўнанні з мінулым годам яны вырастуць у сярэднім на 8,6%. Белтэлерадыёкампанія (каналы Беларусь 1, 2, 3, 5, 24) атрымае на 16,8% больш у параўнанні з 2019 годам (123,9 млн рублёў), ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” (канал АНТ) — на 19,7% (4,2 млн рублёў), Сталічнае тэлебачанне (канал СТБ) — на 2,8% (1,5 млн рублёў, і калі ўлічваць інфляцыю, то гэта нават скарачэнне).