Вы тут

Золатава: "Добра, што суддзя зрабіў прысуд больш мяккім" (відэа)

Марына Золатава / Анастасія Бойка, Еўрарадыё

Галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава пракаментавала прысуд па "справе БЕЛТА", агучаны 4 сакавіка ў Завадскім судзе Мінска. Яна была прызнаная вінаватай у "бяздзейнасці службовай асобы" і аштрафавана на 7650 рублёў. Як вядома, пракурор прасіла аштрафаваць яе на 1000 базавых, у выніку атрымалася 300 базавых. Таксама з Золатавай спаганяюць на карысць БЕЛТА 6 тысяч рублёў судовых выдаткаў.

"Добра, што суддзя зрабіў прысуд больш мяккім, чым папрасіла пракурор, — сказала пасля абвяшчэння прысуду Марына Золатава. — Я нават і не спадзявалася, што будзе апраўдальны прысуд. У мяне не было такой надзеі... Наконт абскарджвання я пакуль не вырашыла. Таму што ў нас краіне 0,2 апраўдальных прысудаў. Таму навошта траціць час? Пакуль я так думаю".

Золатава прызналася, што больш мяккі прысуд яе парадаваў. Яна не магла стрымаць слёзаў. Сказала толькі, што цяпер хоча адпачыць.